|
|
|||
|
||||
Белы сьпіс: Піліп Чмыр0 ![]() ![]()
Выпуск 2
добавлен 06.11.12 12:09
Філ Чмыр — асоба цікавая і супярэчлівая. Ён мае шэраг спэцыяльнасьцяў і праявіў сябе ў шматлікіх сфэрах дзейнасьці, пры тым, што мае толькі сярэднюю адукацыю. Ён аб’езьдзіў усю Эўропу, але нават не падумаў там застацца. Пасьля шматразовага наведваньня Парыжа і Рыма, Берліна і Капенгагена, ён адкрывае для сябе прыгажосьць і чароўнасць беларускіх гарадоў. Ён упарта называе сябе менчуком, але ня лічыць сябе беларусам. Яго гурт — унікальная фармацыя. Музыкі сабраліся разам 20 год таму з адной мэтай — скарыць сваім барабаным бітам цэлы сьвет. Спачатку суполка звалася «Група імя каралеўскага геаграфічнага аб’яднаньня, што выступае ў стыле барабаннага экстазу», а потым назву спрасцілі да Drum Ecstasy ды паехалі па Эўропе.
Філ Чмыр разам з паплечнікамі рэдка грае ў звыклых для звычайнага музыкі месцах. Дзе толькі не выступаў гурт Drum Ecstasy — у полі ды ў лесе, на спартовых спаборніцтвах і нелегальных вечарынах, у эўрапейскіх пабах ды вялізарных выставачных комплексах. У Менску музыкі штогод на працягу дзесяцьцігодзьдзя ладзілі нелегальныя канцэрты пад мастом у парку імя Горкага і потым давалі дзёру ад міліцэйскага патруля разам з гледачамі. Прашу Філа прыгадаць самае дзіўнае месца, у якім давялося выступіць за гэтыя 20 год канцэртнай дзейнасьці.
Скачать mp3-файл (3.8 Мб, 96 kbps)
обращений: 31
|
|