|
|
|||
|
||||
Белы сьпіс: Піліп Чмыр0 ![]() ![]()
Выпуск 1
добавлен 05.11.12 13:37
Піліп Чмыр — заснавальнік, музыкант і дырэктар гурта Drum Ecstasy, актор, мастак, фатограф, рэжысэр.
Нарадзіўся 30 траўня 1968 году ў Менску. Скончыў сярэднюю школу ў 1985 годзе і больш нідзе не вучыўся. Самастойна авалодаў і працаваў па спэцыяльнасьцях: машыніст сцэны, загадчык пастановачнай часткай у Дзяржаўным моладзевым тэатры. Ммэнеджар спэцыяльных праектаў, крэатар, рэжысэр у рэклямнай агенцыі «Рэфортэ». З 1987 году ўваходзіць у арт-суполку «Беларускі клімат». У 1993 годзе заснаваў Drum Ecstasy — квартэт выканаўцаў на ўдарных інструмэнтах. З гуртом браў удзел у прома-акцыях сусьветна вядомых брэндаў, дабрачынных канцэртах, экалягічных праектах, нелегальных акцыях, у спартовых мерапрыемствах, у тым ліку ў адкрыцьці чэмпіянату Літвы па баскетболе, выставачных гульнях НХЛ у Маскве ды інш. Гурт мае чатыры запісаных праграмы. Музыка Drum Ecstasy гучыць у расейскіх фільмах «Дневной дозор», «Ночной дозор», «Гитлер капут», «Самый лучший фильм», «Тёмный мир», у сэрыяле «Мужчины не плачут», а таксама ў новым беларускім фільме «Селітра № 7». Запісаў дзьве сольныя праграмы: «Сола для баса» (1997) і «Перашкоды і націскі» (разам з Зьмітром Плаксам, 2011).
Скачать mp3-файл (3.5 Мб, 96 kbps)
обращений: 41
|
|