|
|
|||||
|
||||||
Белы сьпіс: Vincent0
Выпуск 1
добавлен 03.12.12 12:22
Vinsent (сапраўднае імя — Дзьмітры Папко) — музыка і актор.
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 году ў Івацэвічах. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці «Тэлебачаньне і радыё» (2011). Музычную кар’еру пачаў у 2007 годзе. Першы выступ адбыўся на Дзень беларускай мовы ў Інстытуце журналістыкі. Тады ж запісаў свае першыя творы ў рэп-стылістыцы і ў кароткі час стаў адным зь лідэраў свайго кірунку. Двойчы ўздымаўся на першую прыступку чарту на «Тузіне Гітоў» зь песьняй «Адыходзяць караблі» (2008). У 2009 годзе выдаў дэбютны альбом «Пачатак» і зьняў кліп на песьню «Восеньскі вальс» (рэж. Зьміцер Карначык, Алесь Меліхавец). Кліп быў адзначаны на фэстывалях «Street Awards» і «Кліп-маратон». Яшчэ адзін кліп на песьню «Ні кроку назад» (2012) стаў саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Сьпяваў у дуэце з шэрагам беларускіх выканаўцаў, у тым ліку з гуртамі :B:N:, IQ48, Аляксандрам Патлісам. Адмыслова для фільму «Жыве Беларусь» запісаў некалькі песень на словы Лявона Вольскага. У 2011 годзе сабраў жывы склад і з гэтага моманту выступае выключна ў суправаджэньні гурту. У 2011 годзе выйшаў «Жывы DVD», на якім сабраныя відэапрацы, лайв-кліпы з канцэртаў, аўдыёзапісы з выступаў. Як актор кіно пачаў кар’еру ў 2012 годзе. Сыграў ролю беларускамоўнага музыкі Макса ў фільме «Вышэй за неба» Дзьмітрыя Марыніна і Андрэя Курэйчыка, заяўленага як першы моладзевы беларускі сэрыял. Зьняўся ў галоўнай ролі Мірона Захаркі ў фільме «Жыве Беларусь» (Польшча — Францыя, рэж. Кшыштаф Лукашэвіч). Прэм’ера стужкі заплянаваная на 2013 год. Удзельнік міжнародных фэстываляў «Басовішча» (Польшча), «Бандэрштат» (Украіна), «Tautų mugė» (Летува), акцыі «Салідарныя зь Беларусьсю» (Польшча).
Скачать mp3-файл (3.8 Мб, 96 kbps)
обращений: 44
|
|