|
|
|||||
|
||||||
Белы сьпіс: Сяргей Скрыпнічэнка0 ![]() ![]()
Выпуск 1
добавлен 17.09.12 14:03
Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка нарадзіўся 27 траўня 1971 году.
Бацька — вядомы мастак Георгі Скрыпнічэнка, маці Натальля выкладала сцэнічную мову ў Інстытуце культуры. Навучаўся ў мастацка-рэстаўрацыйнай вучэльні ў Міры, Беларускай акадэміі мастацтваў, пэдагагічным унівэрсытэце ў Вільні. У рок-музыцы з 1987 году. Заснавальнік, гітарыст , вакаліст, аўтар тэкстаў і музыкі гурта žygimont VAZA, у якім у розныя часы ўдзельнічалі такія музыканты, як Уладзімер Мулявін-малодшы, Аляксандар Памідораў, Вольга Самусік, Кастусь Калесьнікаў, Маша Яр ды іншыя. Мае ў дыскаграфіі 11 альбомаў, запісаных з гуртом, і некалькі сольных працаў, запісаных пад імем Skrypa MX. Зараз працуе над новым праектам The Blue Devils. Сяргей — дызайнэр. Разам з жонкай, мастачкай Юліяй Галавіной, заснаваў дызайнэрскі лэйбл «Tank Press». Аздабляў дыскі беларускіх выканаўцаў. Адзін з апошніх творчых праектаў — калекцыйная калода ігральных картаў, распрацаваная да 600-годзьдзя бітвы пад Грунвальдам.
Скачать mp3-файл (3.4 Мб, 96 kbps)
обращений: 45
|
|