|
|
|||||
|
||||||
Белы сьпіс: Ігар Варашкевіч0 ![]() ![]()
Выпуск 1
добавлен 19.11.12 12:34
Ігар Варашкевіч — вакаліст, кампазытар, гітарыст, мастак, лідэр гурта «Крама».
Нарадзіўся 15 жніўня 1960 году ў Баранавічах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяперашняя Акадэмія мастацтваў) па спэцыяльнасьці «інтэр’ер » (1987). Музычную кар’еру пачаў у 1982 годзе ў складзе гурта «Студыя 7». У 1984 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта «Бонда», які лічыцца разам з гуртом «Мроя» пачынальнікам беларускага незалежнага року. Пасьля распаду «Бонды» у 1991 годзе сьпяваў у складзе гурта «Рокіс». У 1993 годзе стаў нязьменным вакалістам і аўтарам музыкі да песень гурта «Крама». «Крама» дэбютуе ў У 1996 годзе «Крама» сутыкаецца зь першымі праблемамі. Кліп на песьню «Гомельскі вальс» здымаецца з этэру БТ, а тэлезапіс іх канцэрту з нагоды Усяго Варашкевіч разам з гуртом запісаў сем студыйных альбомаў. Удзельнічаў у музычных праектах «Песьнярок», «Personal Depeche», «Салідарны зь Беларусьсю» ды іншых. Разам з гітарыстам «Песьняроў» Віктарам Маўчанавым заснаваў праект «Цмок і малыш», зь вядомым расейскім блюзмэнам Мікалаем Аруцюнавым заснаваў праект «Варвары блюзу». Працаваў таксама з гуртом Apple Tea. У розныя часы ўдзельнічаў у запісах альбомаў іншых выканаўцаў ад «Сузор’я» (1984г.) да «Indiga» (2006г.). Як мастак у 2008 годзе зладзіў пэрсанальную выставу сваіх працаў разам з Нікай Сандрас.
Скачать mp3-файл (3.7 Мб, 96 kbps)
обращений: 23
|
|