|
|
|||
|
||||
Белы сьпіс: Руся0 ![]() ![]()
Выпуск 1
добавлен 29.10.12 11:44
Марына Шукюрава (Руся) — сьпявачка, акторка, дасьледчыца
Нарадзілася 15 сакавіка 1980 году ў вёсцы Церахоўка на Гомельшчыне. Скончыла Рэчыцкі прафэсійна-пэдагагічны коледж па спэцыяльнасьці настаўніца беларускай мовы і літаратуры і ангельскай мовы (2000), факультэт міжнародны адносін БДУ па спэцыяльнасьці «перакладчык» (2006), вучылася ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсітэце на дасьледчыка візуальнай прасторы (2007). Музыкай займаецца з 15 год. У 2001 годзе стала вакалісткай гурта Indiga. У яго складзе прызнаная пераможцай фэстываля «Басовішча» (2003), а на цырымоніі «Рок-Каранацыя-2005» атрымала статус «рок-князёўны». Разам з гуртом запісала альбом «Дні», тэксты для якога створаны ў суаўтарстве з Андрэем Хадановічам, а таксама сынгл «Заенька» з удзелам Ігара Варашкевіча («Крама») і суполкі электронных прадусараў «Backlab collective» (Аўстрыя). Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з гуртамі Partyzone, Hasta La Fillsta. Удзельнічала ў супольным музычным праекце «Такога няма нідзе» (2009). З 2007 году шчыльна займаецца фольк-музыкай, становіцца салісткай гурта Akana і беларуска-швайцарскага праекту Kazalpin, працуе таксама ў плыні электроннай музыкі разам з гуртом CherryVata. У 2011 заснавала ўласны сольны праект Shuma, у якім спалучае народныя сьпевы з электроннай музыкай. У 2012 годзе працуе таксама з новым праектам CityZen. Супрацоўнічала ў якасьці музычнага журналіста, рэдактара і прадусара праграмаў з «Радыё Рацыя» і «Эўрарадыё», як перакладчык і актор дубляжа агучвала на беларускую мову замежныя фільмы і мультфільмы для тэлеканала «Белсат». Удзельнічае ў адукацыйных і сацыяльных праектах у Беларусі і па-за яе межамі.
Скачать mp3-файл (3.6 Мб, 96 kbps)
обращений: 53
|
|