|
|
|||
|
||||
Белы сьпіс: Алесь Дзянісаў0 ![]() ![]()
Выпуск 1
добавлен 22.10.12 14:27
Алесь Дзянісаў — музыкант, рок-паэт, заснавальнік гурту «КальЯн».
Нарадзіўся 26 сакавіка 1975 году ў Горадні. Скончыў школу-ліцэй № 1 (1992), факультэт гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1997). З 1997 да 2007 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадзкіх навук, клясным кіраўніком у сярэдняй школе № 15. Звольніўся на ўласнае жаданьне. Цяпер працуе незалежным журналістам. Сябра БАЖ. Музычную кар’еру пачаў у 1993 годзе. Граў на гітары ў гурце «Гематаген» У 1996 годзе разам са Зьмітром Антаневічам заснаваў гурт «КальЯн», які працуе ў стылістыцы «фольк-панку». За час свайго існаваньня гурт запісаў восем альбомаў. Першы электрычны альбом «У краіне цудаў» (1997) быў выдадзены ў спліце з гуртам «Deviation» у Польшчы. У 1998 годзе «КальЯн» узяў Гран-пры на фэстывалі «Басовішча». У 2008 годзе, зноў жа ў Польшчы, зьнятыя кліпы на песьні «Барацьба» і «Радыеактыўны сьнег». У 2011 годзе песьня «Радыеактыўны сьнег» была прызнана галоўным беларускім антыядзерным гітом. Апошні па часе дыск мае назву «Антыпазытыў» (2011). У 2011 годзе Алесь Дзянісаў заснаваў новы музычны праект «Людзі на балоце». У 2012 годзе стаў адным з заснавальнікаў і ўдзельнікаў панк-рок-фармацыі «Dzieciuki». Жанаты. Мае
Скачать mp3-файл (3.8 Мб, 96 kbps)
обращений: 33
|
|