|
|
|||
|
||||
Белы сьпіс: Аляксандар Кульлінковіч0 ![]() ![]()
Выпуск 1
добавлен 15.10.12 19:28
Аляксандар Кулінковіч — заснавальнік, вакаліст і аўтар песень гурту Neuro Dubel.
Нарадзіўся 18 траўня 1972 году ў Смалявічах. У Менску жыве зь пяці год. Скончыў ПТВ-23 па спэцыяльнасьці «сантэхнік», адвучыўся адзін курс на факультэце журналістыкі ў БДУ, працаваў у моладзевых выданьнях. Быў калюмністам парталу Naviny.by і аўтарам часопіса «Sexus». Вершы і музыку піша з 1985 году. 17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога застаецца па сёньня. Мае 11 запісаных альбомаў. Піша песьні па-расейску, а з 2000 году і па-беларуску. Мае 10 перамогаў у розных намінацыях «Рок-Каранацыі», у тым ліку як «Гурт году» (Галоўная Рок-Карона) у 1998 і 2007 гг. У 1998 годзе атрымаў прыз з рук Уладзімера Мулявіна, зь якім разам выканаў «Вологду» ў панк-рокавым варыянце. Сьпяваў таксама разам зь Лявонам Вольскім, Ксеніяй Сітнік, Алегам Хаменкам, Гюнэш Абасавай. Браў удзел у супольных музычных праектах «Скрыпка дрыгвы» (ня выдадзены), «Крамбамбуля» (2003), «Салідарны зь Беларусьсю» (2006). Жанаты. Сыну 12 год.
Скачать mp3-файл (3.7 Мб, 96 kbps)
обращений: 31
|
|