|
|
|||
|
||||
Белы сьпіс: Наста Шпакоўская0 ![]() ![]()
Выпуск 1
добавлен 08.10.12 15:58
Наста Шпакоўская — сьпявачка, лідэр гурту «Naka», акторка тэатра і кіно.
Нарадзілася 28 верасьня 1979 году ў Менску. Навучалася ў тэатральнай студыі ў Барыса Луцэнкі Была задзейнічаная ў пастаноўках спэктакляў «Князь Вітаўт» у тэатры імя Купалы, «Раскіданае гняздо», «Сунічная паляна», «Эдып», «Бег», «Гора ад розуму» ды іншых у тэатры імя Горкага. Грала Рагнеду ў тэлефільме «Беларусь на скрыжаваньні стагодзьдзяў» (1999), здымалася ў стужках «Любоўныя гісторыі» (2000), «Дастыш фантастыш» (2009). У 2004 годзе заснавала гурт Naka, які атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку «Крылья-2006» на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртам «Барто». Кліп на сумесную з «Барто» песьню на тэму глябальнага крызісу мае больш за 300 000 праглядаў на Youtube. «Naka» запісала два альбомы — «Тебе» (2005) і «Пора» (2010). На цырымоніі «Рок-Каранацыі-2009» Наста Шпакоўская прызнаная «Рок-князёўнай». Апошнія свае песьні запісала дуэтам зь Янам Маўзэрам і Зьмітром Вайцюшкевічам.
Скачать mp3-файл (3.8 Мб, 96 kbps)
обращений: 64
|
|